be
pdf

Крывінка 16 (56) 2009

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Бессаромнасць, або суб’ектыўныя заметкі ад выступлення лідэра адной эўрапейскай краіны. Якраз у дзесятую гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага кіраўнік Беларусі дзяліўся з літоўскімі карэспандэнтамі сваімі поглядамі на жыццё-быццё. Той, каго падазраюць у дачыненні да знікнення гэтых люд­зей, у прывычнай нахрапістай манеры “наязджаў” на журналістаў і, стараю­чыся быць “шчырым”, паказваў сваю звычайную дасведчанасць ва ўсіх пы­таннях. Ён так засвоіў гэту ролю, што нават меў нахабства запытаца ў журналістаў, ці ведаюць тыя, што галоўным правам чалавека з’яўляецца права на жыц­цё. Тое права, якога 10 гадоў таму быў пазбаўлены яго былы найбліжэйшы ся­бар і паплечнік, чалавек, які прывёў яго да ўлады. Гэта -- Віктар Ганчар. Праўда, праз нейкія паўгода ён разачараваўся ў сваім лідэры і нават рыхтаваў таму імпічмент, за што і паплаціўся жыццём. Літоўскі госць пра тое не сказаў. Як і ніколі не напамінаў, што ён неаднара­зова бываў у доме Віктара, цалаваў рукі яго маці, але тое адбывалася яшчэ да знікнення палітыка. Пасля знікнення В.Ганчара 16 верасня 1999 года нага Прэзідэнта больш не пераступала паро­га дома былога сябра.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2009-09
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2008-2010 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org