- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чым далей ад дня галасавання 9-га жніўня, тым больш у інтэрнэце з’яўляецца дакументальных сведчанняў пра масавыя парушэнні пры паслявыбарчым падліку галасоў. Нядаўна з’явілася прызнанне адной з работніц Віцебскага аблвыканкаму. Яна распавяла, як перад датэрміновым галасаваннем у кожны раён вобласці спускаліся лічбы, якія потым павінны быць у выніковых пратаколах. Для мяне гэтае сведчанне не новае. Яшчэ пасля выбараў 2010 года адзін з старшыняў камісій у Бешанковіцкім раёне распавядаў мне пра аналагічнае. Сёння гэта парушэнне мае масавы характар. І размаўляць, што у Беларусі 9-га жніўня адбыліся прэзідэнцкія выбары, аніяк не выходзіць. Менавіта таму і ўзняўся Мінск і іншыя гарады, дзе супраць Лукашэнкі галасавала значна больш паловы выбарцаў. Не менш як 75-80% галасоў у Мінску набрала Святлана Ціханоўская. Вось гэтая падмена галасоў і абурыла мінчукоў, якія ўзняліся на пратэст супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў. Яны патрабуюць правесці новыя выбары, якія б можна было рэальна пракантраляваць. Той, хто хацеў бы кіраваць вечна, дакладна ведае, што гэтыя выбары ён з трэскам прайграе. А таму ён спыніўся на адзінай магчымасці застацца пры ўладзе – абапёрся на АМАП і міліцэйскія дубінкі. І вось ужо трэці месяц гэтыя структуры, якія спецыяльна падрыхтаваныя, каб змагацца са злачынцамі, змагаюцца з сваім народам, разганяюць мірныя пратэсты. Пры гэтым на беларускім тэлебачанні ўвесь час працягвае ісці прыгожая карцінка пра ўборку ўраджая.