- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кожнага чалавека ёсьць мясьціны, дзе ён сябе адчувае найбольш утульна. Для многіх гэта лес. Ён дае чалавеку адпачынак, корміць, натхняе.Ёсьць і ў мяне ў лесе блізу Бешанковічаў такія мясьціны, дзе я адпачываю душой. 20-га кастрычніка я зноў наведаў іх і ўбачыў там такое, што ледзьве не страціў прытомнасьць. Усё: мох, ягаднікі і падлесак было па-варварску здратавана бешанковіцкімі лесарубамі. Праз паламаны падлесак, дзе раней можна было зьбіраць грыбы і ягады, як раны, цягнуцца глыбокія барозны, зробленыя пры тралёўцы хлыстоў. Гэту безгаспадарчасьць на вялікай плошчы можна ўбачыць і сёньня адразу за безназоўнай кавярняй, што даўно стаіць без гаспадара блізу дарогі Мінск-Віцебск.