- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На выбарах прэзідэнта Бешанковіцкі раён паказаў найвышэйшую актыўнасць у вобласці, ды, бадай што, і ўва ўсёй рэспубліцы. Гэта вам не жартачкі – дабіцца, каб на ўчасткі прыйшло 99,2% выбарцаў! Ды ў савецкія часы падобная лічба не заўсёды радавала вока тагачасную ўладу. Нават у 1936-м годзе пры самім Сталіне знаходзілася шмат адшчапенцаў, якія ігнаравалі генеральную лінію партыі. А вось 11-га кастрычніка 2015-га года ў Бешанковіцкім раёне такіх амаль не засталося. Калі ж улічыць, што сярод гэтых 99,2% амаль 100% падтрымалі прэзідэнта Лукашэнку, то, як кажуць, усе пытанні зняты. Э-ле-гант-на-я пе-ра-мо-га!