- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У апошні час пераважную бальшыню насельнікаў нашага раёна займае ці не адно выключна пытанне: “Чаму нам плоцяць такія малыя заробкі?” Нават згодна з афіцыйнай статыстыкай абсалютная бальшыня з нас не атрымоўвае тых абяцаных 500 даляраў у месяц. Але ж і тыя 500 даляраў зусім не макушка нашага дабрабыту, а хутчэй мізэр, без якога хоць ты ў пятлю лезь. Чаму ж нават суседнія постсавецкія краіны маюць значна большыя заробкі, а “перадавая” Беларусь пляцецца за імі далёка ззаду? Каб адказаць на тое пытанне я хачу вам запрапанаваць зрабіць невялікі экскурс у гісторыю. А менавіта ў лістапад 1996-га года, на другі ўсенародны рэферэндум. Тады мы з вамі выказаліся супраць “адкрытага і галоснага фінансавання ўлады з дзяржаўнага бюджэту.”