- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З'узд БХД. 12-га верасня ў актавай залі мінскага трактарнага завода адбыўся чарговы(трэці па ліку!!!) установачны з’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Па надуманых прычынах пакуль што БХД не рэгіструюць. Партыя, якая ўжо сёння налічвае 2740 сяброў па ўсёй Беларусі, вылучыла на з’езд 135 дэлегатаў, якія прынялі важныя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі партыі ў Мінюсце. Акрамя таго на з’ездзе была абмеркавана і прынята стратэгія БХД на маючых хутка адбыцца прэзідэнцкіх выбарах. Вось вытрымкі з пастановы з’езда. “Ілгаць, красці, баяцца – у сённяшняй Беларусі норма. Але ніводная дзяржава, пабудаваная на хлусні, карупцыі і страху, не будзе паспяховай. Толькі хрысціянскія каштоўнасці здольныя даць цвёрдае апірышча для рэформаў. Адзіная сфера, у якой рэжым бяссільны – гэта маральнасць. БХД можа і павінна стаць той палітычнай сілай, якая зменіць сістэму. БХД абірае наступальную стратэгію і пастанаўляе: вылучыць кандыдатам у прэзідэнцкай кампаніі 2010 г Віталя Рымашэўскага.” Ягоным галоўным тэзісам у прэзідэнцкай праграме з’яўляецца сумленнасць улады. Хлусіш, не выконваеш сваіх абяцанкаў – у адстаўку. Крадзеш – у турму. Выбары на ўсіх узроўнях без фальсіфікацый. Вярнуць законнасць у суды, пракуратуру і міліцыю. Максімальнае спрашчэнне падаткаабкладання. Асновай нацыянальнай эканомікі павінен стаць вольны дробны і сярэдні бізнес. Галоўныя бюджэтныя расходы – не на дзяржаву, армію і КДБ, а на адукацыю, навуку і ахову здароўя. Улада павінна належыць мясцовым людзям, а не раённай і абласной мафіі.