- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аддзяка за шчырую працу. Я – шараговы настаўнік, такі, якіх у раёне большасць. Працую я на дзве школы, а шчэ нядаўна працаваў на тры. І тая Стрыжаўская школа, куды я даязджаў на сваім аўта за свой кошт, знаходзілася ад маёй хаты за 20 км. Мой месячны заробак, як і ў большасьці шараговых настаўнікаў, ледзь сягае вышэй за 200 у.а., чвэртку якога я вымушаны выдаткоўваць на бензін. Рэшты на нармальнае жыццё не хапае, але я маю яшчэ невялікую хатнюю гаспадарку, якая дае не менш сродкаў для жыцця, чым напружаная настаўніцкая праца. Так зваджу канцы з канцамі. Ці ведаю я сваю справу? Думаю, што ведаю. Няхай сабе і завочна, але за спінай Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Больш за універы вучыла само жыццё. Тую нямецкую мову, якую я выкладаю ў школе, я ў асноўным вывучаў у Нямеччыне, дзе пражыў без малага цэлы год.