be
pdf

Крывінка 15 (241) 2019

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У Бешанковіцкім раёне да выбараў у Палату Прадстаўнікоў створаныя участковыя выбарчыя камісіі. Інфармацыю аб тым можна знайсці на сайце бешанковіцкага райвыканкаму, але чамусьці толькі па-расейску. У складзе гэтых камісій абсалютная большасць старшыняў і іхных намеснікаў людзі вопытныя, якія не аднойчы выконвалі такую функцыю. Думаецца, ведаюць яны ўсе тонкасці пра галоўнае на выбарах – датэрміновае галасаванне. Зразумела, што амаль усе яны з абоймы кіраўнікоў, неаднаразова правераных на адказных даручэннях, а таму не павінны схібіць. Сёлета жыхарам Бешанковіцкага раёна на выбарах у Палату Прадстаўнікоў прыйдзецца выбіраць паміж сямю кандыдатамі ў дэпутаты. Двое з іх — Андрэй Буйлоў і Ягор Левачоў — жывуць у Бешанковічах. Андрэй Буйлоў – дырэктар школы №2 у райцэнтры. Ягор Левачоў, наймаладзейшы кандыдат з усіх, якому толькі 26 гадоў, працуе ў холдынгу. Па аднаму кандыдату з Лепельскага і Чашніцкага раёнаў. Яшчэ па аднаму з гарадоў Віцебска і Полацка. Балатуецца ў Палату і наш былы дэпутат, за якога бешанкоўцы прагаласавалі на мінулых выбарах - Ігар Мартынаў. У дэкларацыях аб даходах усе кандыдаты ўказалі свае гадавыя даходы за 2018 год. У шасьці кандыдатаў яны мала адрозніваецца адзін ад другога і складаюць ад 5 да 18 000 беларускіх рублёў. А вось Ігар Мартынаў, які ў 2018 годзе быў нашым дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў, заробіў за гэты год у разы больш. Ягоны даход склаў 55 116 беларускіх рублёў, або звыш 4 500 беларускіх рублёў у месяц.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2019-10
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2019 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org