- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Бешанковіцкім раёне на сёння засталося сем вялікіх сельска-гаспадарчых прадпрыемстваў: “Наватар”, “Палітаддзелец”, “Свіціна”, “Вядзерава”, “Дразды”, “Бешанковіцкі аграсервіс” і “Плісы”. На іх прыходзіцца 28000 га ворыўнай зямлі. І добрая траціна гэтай зямлі прыходзіцца на “Наватар”. Больш-менш на плаву з сямі гаспадарак толькі першыя чатыры. У дзвюх апошніх справы ідуць пусьці-павалюся, хаця тут праводзіцца сяўба і бітва за ўраджай, а таксама выпасаецца жывёла. Але паказнікі ўраджайнасці і прадукцыйнасці жывёлы тут чамусьці застаюцца на роўні 19-га стагоддзя.