be
pdf

Крывінка 14 (76) 2010

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Падзякуем Прэзідэнту. Неяк адзін з маіх аднавяскоўцаў, пенсіянер, заявіў: маўляў, калі б не наш прэзідэнт, то мы ўсе даўно хадзілі б без сподняй бялізны. Галоўным жа крытэрыем добрага сённяшняга жыцця, на ягоную думку, з’яўляецца наяўнасць у беларусаў легкавікоў. У людзей з’явіліся яны ў эпоху цяперашняга прэзідэнта, а, значыць, гэта ягоная заслуга. Паразважаем крыху на гэту тэму.За апошнія 16 гадоў у Беларусі не было пабудавана аніводнага аўтазавода. Спрабаваў пад Менскам прыжыцца “Форд”, ды яму прыйшлося хутка падмазаць колы. Вось у суседніх краінах, прыкладам, у Расеі, сёння збіраюць “Вольва” і “Фальксвагены”, “Рэно” і “Таёты” і процьму іншых іншамарак. Падобная сітуацыя і ў Польшчы, і на Ўкраіне. Мы ж купляем свае чатырохколавікі ў асноўным на Захадзе. Прычым купляем патрыманыя, дзесяцігадовыя легкавікі. І каб купіць хаця б такі, напружваем астатнія сілы. Новае аўта нам можа хіба што прысніцца ў шчаслівым сне ці бліснуць фарай у латарэі “Суперлато”. Дык вось, мала таго, што Беларусь не мае сваіх аўтазаводаў, мы вымушаны плаціць на мяжы велізарнае мыта за ўвоз, роўнае амаль што паўгадавой зарплаце. А недалёкія людзі выдаюць наяўнасць у беларусаў аўта за дабрачыннасць прэзідэнта! Каб ён быў такі добры і пабачыў, што беларусы не маюць свайго завода, то даўно арганізаваў бы вытворчасць танных малалітражак, дзве тысячы даляраў за штуку (як у Індыі) або завоз з-за межаў без усялякага мыта.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2010-09
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2008-2010 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org