be
pdf

Крывінка 14 (54) 2009

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Сустрэча ў Старых Ранчыцах. Насуперак усім перашкодам сустрэ­ча з пісьменнікамі адбылася, як і пла­навалася, 20-га жніўня, але толькі ў Старых Ранчыцах, у доме, дзе месціцца рэдакцыя “Крывінкі”. Яна доўжылася цягам амаль дзвюх гадзін. Спачатку выступіў Валер Булгакаў, які расказаў пра свой часопіс і навінкі кнігарні “Наша Ніва”. Потым была праведзена прэзентацыя кнігі Алега Латышонка “Мы – беларусы”. Напрыканцы ўвагай слухачоў завалодаў Уладзімер Арлоў, які паведаў пра свой шлях у літаратуру, прадставіў свае новыя кнігі, адна з якіх, зборнік новых вершаў пад назо­вам “Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся” толькі-толькі пабачыла свет. З кнігі “Імёны свабоды” аўтар прачытаў адзін нарыс, прысвечаны сваёй бабулі. Дарэчы, гэта кніга мелася быць у бешанковіцкіх чытачоў вельмі папу­лярнай. Чатыры яе асобнікі атрымалі аўтографы сп.Уладзімера. Былі рас­куплены і ўсе прапанаваныя асобнікі новага зборніка вершаў. Удзельнікі сустрэчы калі аб нечым і шкадавалі, то толькі аб тым, што захапілі з сабой мала грошай для набыцця кніг. Сам сп.Георгій, акрамя трох вышэйназва­ных, набыў кнігу В. Казько “Бунт незапатрабаванага праху”, якая паба­чыла свет у кнігарні “Наша Ніва”. Яшчэ пяць асобнікаў роз­ных кніг пісьменнікі пакінулі ў падару­нак.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2009-08
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2008-2010 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org