- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як нядаўна паведаміла «Зара», 138 шматдзетных сем’яў Бешанковіцкага раёна, у якіх выхоўваецца 251 школьнік, атрымалі матэрыяльную дапамогу да пачатку навучальнага года на агульную суму 8785 рублёў, або крыху менш, як па 35 рублёў на аднаго школьніка. Зара" піша: "Акрамя таго, падтрымка малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям аказвалася і па месцы працы бацькоў. Так, 37 сем'ям, у якіх выхоўваюцца 80 дзяцей, выплачана 2984 рубля. Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа таксама не засталася ў баку. Гуманітарная дапамога на агульную суму 195,75 рубля была аказана 8 сем'ям. У цэлым па раёне да новага навучальнага года падтрымку на агульную суму 20749,91 рубля, з улікам дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, атрымалі 208 сем'яў, у якіх выхоўваюцца 390 дзяцей."