- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да канца 2016 года апавяшчальнікі па выяўленні СО стануць абавязковымі ў дамах, дзе выкарыстоўваецца газавае абсталяванне. «Згодна з пратаколам Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў распрацаваны комплексны план, створана рабочая група з прадстаўнікоў міністэрстваў энергетыкі, ЖКГ, надзвычайных сітуацый, ДВА «Белпалівагаз», Дзяржпрамнагляду. Рабочая група разглядае ў якасці аднаго з новаўвядзенняў унясенне ў правілы карыстання газам у побыце ўстаноўку сігналізатараў, або апавяшчальнікаў чаднага газу, у тых жылых памяшканнях, дзе выкарыстоўваецца газавае абсталяванне з цэнтралізаваным адводам прадуктаў згарання», — растлумачыў Ігар Петрык. Змяненні павінны быць унесеныя да 31 снежня. Галоўны інжынер УП «Мінаблгаз» Сяргей Курашэвіч дадаў, што фактычна гэта азначае абавязковую ўстаноўку ў кватэрах апавяшчальнікаў па выяўленні СО. Цяпер устаноўка апавяшчальнікаў ажыццяўляецца па жаданні ўласніка.