- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля выбараў жыццё будзе працягваецца па-ранейшаму. Змен у лепшы бок, думаю я, нам чакаць не прыходзіцца. Патлумачу, чаму. Тыя “народныя абраннікі”, якія займуць крэслы ў новай Палаце, скрозь праўладныя. То бок, тое, што яны “перамаглі” на выбарах, не выпадковасць. Спачатку іх адабралі з вялізнай абоймы чыноўнікаў, якія патэнцыйна маглі б прэтэндаваць на ганаровы пост, і размеркавалі па ўчастках, каб яны не змаглі канкураваць адзін з другім. Абсалютная бальшыня – 63 абраныя дэпутаты са 109-ці прадстаўляюць так называемую арганізацыю “Белая Русь”, якая па сутнасці з’яўляецца неафіцыйнай партыяй, якую падтрымлівае сам прэзідэнт і якая падтрымлівае прэзідэнта. Рэшту прадстаўляюць вертыкальшчыкі і бізнесмены, якія таксама аблашчаны рэжымам і якія паўсюль спрыяюць яму.