- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каля тысячы працаўнікоў Барысаўскага УП «Жыльлё» ў панядзелак і аўторак адмовіліся ад працы. У горадзе пачало зьбірацца нявывезенае сьмецьце. Страйк рабочых спэцаўтагаспадаркі падтрымалі працаўнікі Зелянбуду і Гарсьвятла. Патрабаваньні працоўнага калектыву да адміністрацыі: узьняць заробак на 30 адсоткаў, штомесячна індэксаваць заработную плату. Як сьведчылі страйкоўцы, заробак у іх не падвышаўся каля году, нягледзячы на высокую інфляцыю. Цяпер вадзіцелі сьмецьцявозаў атрымліваюць крыху больш за мільён рублёў. «Мы зусім мала атрымліваем. Па 600 тысяч, задушылі нас зусім. Такі заробак у тых, хто мётламі падмятае… А калі што, дык пагроза: звольню, звольню». Рабочыя заяўляюць, што заробак трэба падвышаць нават не на 30 працэнтаў, а разы ў тры: «У мяне мільён 200 тысяч, а калі бяз працы ў выходныя, то будзе 700 тысяч. А крэдыт у каго ёсьць, зараз жа даляр падняўся, працэнты трэба выплачваць. 3–4 мільёны трэба, каб плацілі…» «Лукашэнка сказаў, што заробак будзе 500 даляраў, а пазьней будуць людзі па 700 атрымліваць. А цяпер ніхто не атрымлівае ні 700, ні 500».