- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзечы на тое, што сёлета 9-га жніўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Л.Геніюш, гэты год у Беларусі не быў аб’яўлены го¬дам Геніюш. Больш таго, яе творы ў сучас¬ных беларускіх школах не вывучаюць. І нават многія настаўніцы беларускай мовы і літаратуры маюць смутнае ўяўленне пра яе жыццё і творчасць. “Крывінка” дае кароценькую інфармацыю пра паэтку. Ларыса Міклашэвіч нарадзілася 9-га жніўня 1910-га года на хутары Жлобаўцы Гарадзенскага павета. У 1935-м год¬зе яна бярэ шлюб з Янкам Геніюшам, выпускніком медычнага факультэта Кар¬лавага універсітэта ў Празе. Туды ж Ла-рыса пераязджае праз два гады на сталае месца жыхарства. Талент паэткі напоўніцу раскрыўся ў Залатой Празе напрыканцы 30-х – пачатку 40-х гадоў. Тут яна друку¬ецца на старонках газеты “Раніца”, якая адрасавалася палонным беларусам. Пас¬ля захопу Польшчы (1939) іх налічвалася ў Эўропе каля 70 000 чалавек. У Празе ў 1942-м выходзіць першая кніга паэткі “Ад родных ніў”. Лёс падараваў ёй магчымасць блізка сысціся з людзьмі, якія захавалі незалежніцкія ідэалы Беларускай Народ¬най Рэспублікі.