- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хлеб – усяму галава. І галава тая ў нашым раёне даўно хворая. Бо чорны хлеб, які складае аснову харчавання любой небагатай сям’і, у Бешанковічах вельмі нізкай якасці. І гэта адбываецца ўжо цягам некалькіх месяцаў. Ва ўсіх крамах мясцовы фармавы хлеб прадаецца нейкі недапечаны, ці што. Калі такі хлеб рэжаш нажом, то нож ліпне да яго. Калі ён паляжыць да наступнага дня, то яго ядуць з ахвотай толькі каровы. У магазіне я прашу прадавачак выбраць мне хлеб больш-менш спечаны, цямнейшы. І часта яны ў маёй просьбе адмаўляюць, бо такога хлеба няма ў наяўнасці. Крама, што прадае лепельскі хлеб, у райцэнтры сёння адна – “Рамонак”, што працуе ад лепельскага малочнакансервавага заводу. Лепельскі хлеб значна адрозніваецца ад тутэйшага ў лепшы бок, але яго хапае толькі сотні-другой шчасліўцаў. Раней жа яго можна было набыць у многіх крамах. “Сірыюс”, “Каравай”, “Кумпячок” заўжды прапаноўвалі лепельскі хлеб. Быў выбар. Манаполія ж прывяла толькі да пагаршэння якасці хлеба. Маўляў, дзе вы дзенецеся, усё-роўна купіце.