- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Многія жыхары Бешанковіцкага раёна працуюць у Сенненскім раёне. Яно і зразумела: паміж райцэнтрамі ўсяго 30 км добрай асфальтоўкі. Дабрацца да Сянна з Бешанковічаў можна за нейкіх 20 хвілін. Мы паглядзелі вакансіі, якія прапануе Сенненскі раён. Яны ўсе размешчаныя на сайце раённай газеты “Голас Сенненшчыны”, даступныя для чытання і пастаянна абнаўляюцца. У ліпені сярэдні заробак у Сенненскім раёне адрозніваўся ад Бешанковіцкага нязначна, усяго на 33 рублі, і складаў 1135 рублёў. (У Бешанковіцкім – 1168 рублёў.) А тое сведчыць, што і ў Бешанковіцкім раёне памеры заробкаў такія ж. Усіх прапанаваных вакансій на сенненскім сайце 83. Пры аналізе іх акзалася, што сярод іх няма аніводнай вакансіі з заробкам больш за 1000 рублёў. Найвышэйшыя заробкі прапануе унітарнае прадпрыемства “Дружбінец” галоўнаму інжынеру і бугалтару па 900 рублёў. Усе астатнія вакансіі маюць значна меншыя заробкі.