- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Для радавых беларусаў асноўным паказчыкам стану нацыянальнай эканомікі з‘яўляецца абменны курс. У мітусні і блытаніне валютного крызісу, чэргаў ў абменнікаў і крам, хваляў падаражэння людзі закрываюць вочы на шматлікія прамашкі чыноўнікаў, якія не могуць вырашыць самыя банальныя, на думку экспертаў, праблемы беларускай эканомікі. На думку эксперта Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра Дзмітрыя Крука, працяглыя праблемы беларускай эканомікі заключаюцца ў адміністрацыйным пераразмеркаванні рэсурсаў, у прыватнасці, праз практыку дырэктыўнага крэдытавання. Атрымальнікі рэсурсаў павінны канкурыраваць на рынку рэсурсаў пасродкам кошту і аб‘ёму, а ў беларускай эканоміцы гэты прынцып шмат у чым скажаецца. Дырэктыўнае крэдытаванне прадугледжвае субсідаванне і інвеставанне ў асобныя беларускія прадпрыемствы і галіны. З гэтага вынікае прамое рэгуляванне цэн, заработных плат і працэнтных ставак.