be
pdf

Крывінка 12 (238) 2019

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

На тэрыторыі СШ № 1 у Бешанковічах з 4-га ліпеня амаль два месяцы кіпела праца. Гэта мясцовая ПМК-41 вяла рамонт даху. Менавіта наша МПК выйграла тэндар на рамонт, прапанаваўшы яго зрабіць за меншую суму грошай. Праўда, закупіць будматэрыялы па зьніжаных коштах сёньня немагчыма, а таму ПМК прыйдзецца эканоміць на заробках работнікаў, якія і так "рэкордныя" ў рэспубліцы. Як сьведчыць пашпарт аб'екта, рамонтныя работы распачаліся 4-га ліпеня і мусяць закончыцца 26-га жніўня. Праўда, ужо ходзяць чуткі, што работы зацягнуцца да верасня, а таму пачатковую школу з СШ №1 будуць пераносіць у будынак былой ужо гімназіі. І праўда, дырэктар ПМК Пашалюк у каментары раённай газеце прызнаецца, што дарабляць дах будуць у верасьні адвячоркамі, але вучняў нікуды пераводзіць ня будуць. Рабочыя, якія працавалі на аб'екце і перацягвалі ўцяпляльнік, таксама наконт своечасовага заканчэньня работ настроены ня вельмі аптымістычна. Але ёсьць яшчэ іншыя непрыемнасьці. Рамонт даху запланавалі на самы дажджлівы месяц года – ліпень. Дах зьнялі ўвесь, і ў будынак выліліся ўсе ліпеньскія і жнівеньскія дажджы якіх сёлета было нямала. Той, хто бачыў школу ў гэты час, сьцьвярджае, што многія класы пераўтвараліся на нейкі час у басэйны. Цяпер напрыканцы жніўня настаўнікі мусяць на суботніках прыводзіць свае класы да нармальнага выгляду: клеіць сьвежыя шпалеры і фарбаваць падлогу. У дадатак да ўсяго, коламі магутнай тэхнікі пакрышылі плітку, якой была выкладзена прышкольная тэрыторыя. Цяпер замена яе абыдзецца ня танна.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2019-08
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2019 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org