- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У рэдакцыю “Зары” датэлефанавалася жыхарка трохпавярхо-вага дома №8 па вуліцы Чарняхоўскага Надзея Яцук. Яна прасіла дапамагчы разабрацца з праблемай, якая, па яе словах, існуе ў доме ўжо не першы год: вада з трубаў цячэ ў падвал. - Вядома ж, мы неаднаразова звярталіся ў камунальную службу, - кажа Надзея Якаўлеўна. - Прадстаўнікі ЖКГ абяцалі навесці парадак у самы бліжэйшы час, але вада ў падвале па-ранейшаму працякае. На жаль, пакуль цягнецца наша перапіска, у падвале чысцей не становіцца. Пасля чарговага звароту да нас, безумоўна, прыязджае брыгада і «ліквідуе» цечу. Але як вынік, эфект адчуваецца ўсяго некалькі дзён - потым у склепе зноў становіцца мокра, пачынае непрыемна пахнуць і з'яўляюцца розныя казуркі. Калі ж камунальнікі нарэшце навядуць парадак? ..