be
pdf

Крывінка 12 (113) 2012

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Трэба мець гонар. Тыя, хто гандлюе малаком ды тварагамі, даўно прызвычаіліся да сталоў па вуліцы Кастрычніцкай. Здаецца, што такі стан рэчаў быў заўсёды, настолькі да тых сталоў прывыклі. Але ж яны з’явіліся адносна нядаўна, у красавіку 2010-га напярэдадні выбараў. З таго часу мінула больш двух гадоў, а праца па дабраўпарадкаванню калгаснага рынку на гэтым чамусьці спынілася. Між тым, калі бываеш за межамі раёна, упэўніваешся, што такі падыход да выра­шэння гандлёвага пытання не паўсюль. Нават не ў гарадах, а блізу дарог, пры­кладам у Лепелі ці блізу Плешчаніц, ба­чыш недарагія пабудовы для гандлю. Яны маюць і дах, і прылавак, і лаўкі, каб чалавеку прысесці. Нашы ж радзецелі за народ, што наведваюць шматлікія семінары, ніяк не пераймуць перадавы досвед. Вось гіганцкія шматмільярдныя комплексы яны будуюць. Сотні мільёнаў на сады, што ўслед зарастаюць травой, выдаткоўваюць. А знайсці мізэрныя гро­шы сапраўды для народа ў іх аніяк не атрымоўваецца. Для гэтага трэба абавяз­кова напісаць кудысьці ў кнігу скаргаў або накіраваць ліст да старшыні райвыканка­ма, і пры гэтым цалкам магчыма атрымаць чарговую адпіску.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2012-08-31
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Copyright: © 2008-2012 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org