- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разлічыліся. Шостага ліпеня раённы аддзел адукацыі пісьмова пад роспіс паведаміў мне, што “трудовой контракт, заключённый с Вами, будет прекращён 31.08.2010г. в связи с истечением срока его действия”. Вось так райвыканкам разлічыўся са мной за маю палітычную актыўнасць і ўдзел у вясновых выбарах. Для мяне гэта быў чакаемы вынік маёй дзейнасці, бо мае сябры-настаўнікі з іншых раёнаў страцілі працу яшчэ раней. Многім нават не далі прыняць у школе выпускныя экзамены. Нашы ўлады паспрабавалі захаваць прыстойную міну, хаця чорнае за белае выдаць цяжкавата. Справа ў тым, што наш раён мае хранічны недахоп нестаўнікаў нямецкай мовы. Тым больш, што асноўная маса іх працуе ў сельскай мясцовасці. Гэта ў асноўным маладыя дзяўчаты, якія не паспеўшы папрацаваць год-другі выходзяць замуж і развітваюцца з раёнам. Палітычна замоўленым маё звальненне выглядае таму, што на працягу 14-ці гадоў, якія я адпрацаваў у Пяцігарскай ДАСШ, я меў толькі ўзнагароды. У 2006-м годзе станавіўся лаурэатам конкурсу “Настаўнік года”. У наступным 2007-м узнагароджваўся Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу. Меў некалькі дыпломаў пераможцы спартовых спаборніцтваў. Апошні год вёў раённае метадычнае аб’яднанне маладых настаўнікаў, перадаючы маладым педагогам свой вопыт.