- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дом, у якім мы жывём. Крывінка ўсё ж дачакалася, што напрыканцы чэрвеня шлюзы на рацэ адрамантавалі і раку перакрылі. І зроблена тое было пад асабістым кантролем старшыні райвыканкама, за што сваю падзяку яму выказвае і “Крывінка”. Здаецца, і справа была капеечная, а без умяшальніцтва першай асобы раёна вырашыцца не магла. Чаму? Ды ўсё таму, што наша зацэнтралізаваная эканоміка інакш проста не працуе. Нашым начальнікам трэба спачатку паставіць праблему, даручыць некаму яе выкананне, а потым --кантраляваць, кантраляваць і кантраляваць, каб праблема тая была вырашана ў тэрмін і правільна. Вы спытаеце, а як можна сёння працаваць інакш? А вось так, як паказвае перадавы сусветны вопыт: аддаць справу ў рукі прыватнікаў, якія змогуць навесці парадак і падтрымліваць яго доўгія гады без адміністратыўнага ўмяшання. Бо яны маюць сваю выгаду і атрымаюць ад укладзенага капітала нейкі прыбытак.