- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9-га жніўня ў Беларусі мусіць адбыцца галасаванне за Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Менавіта галасаванне, а не выбары. Назіраючы як ідзе сёлета выбарчая кампанія, зразумела, што Лукашэнка не збіраецца праводзіць выбары для таго, каб яны былі выбарамі. Зрэшты, пра тое ён сам заявіў адкрытым тэкстам: "Краіну я ім не аддам". Ва ўсім дэмакратычным свеце прэзідэнцкія выбары з'яўляюцца інструментам мірнай змены ўлады. Беларускі ж прэзідэнт вырашыў не аддаваць уладу такім шляхам. Для ўтрымання ўлады ў яго ёсць усё. Міліцыя і АМАП, суды, (дзе суддзі -- людзі, адданыя яму, а не закону), выбарчыя камісіі, дзе няма выпадковых людзей. Як бы ні галасаваў электарат, у выніку ўсё-роўна атрымаецца "элегантная перамога" Лукашэнкі. Ягоныя паводзіны сёлета вельмі нервовыя, бо ён не мае электаральнай большасці галасоў. На сумленных выбарах сёлета ён бы прайграў. Але ягоны рэпрэсіўны апарат зрабіў усё, каб не зарэгістраваць альтэрнатыўных кандыдатаў. Тыя кандыдаты, якія карысталіся шалёнай папулярнасцю ў народа, сядзяць у турме. У турмах сёння знаходзяцца некалькі дзясяткаў палітычна актыўных беларусаў. У бюлетэнях для галасавання будуць толькі малавядомыя фігуры і ЁН. Беларусы не ўмеюць не хадзіць на выбары, хаця, як мы ўжо казалі, выбарамі тое не назавеш. Але калі ісці на выбары, то ісці трэба толькі ў дзень выбараў. За каго галасаваць? Можна галасаваць супраць усіх. Калі Вам ужо так хочацца галасаваць, то галасуйце за Святлану Ціханоўскую.