be
pdf

Крывінка 11 (237) 2019

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Сайт райвыканкаму цягам апошняга часу не папаўняецца навінамі. Мала таго, што абсалютная бальшыня старонак сайта не запоўнена па-беларуску, апошняй беларускамоўнай навіной 17-га ліпеня на сайце стаіць тая, што ў Бешанковічах ... адсьвяткавалі Дзень Перамогі 9-га мая. І што ж адбылося пасьля гэтага сьвяткаваньня? У мяне ёсьць такая версія, што, мусіць, памёр той адзін чалавек у райвыканкаме, хто яшчэ неяк валодаў беларускай мовай і падтрымліваў жыцьцё беларускамоўнай старонкі. Гэта сімвалічна, але апошняй рускамоўнай навіной на райвыканкамаўскім сайце сёньня, 17-га ліпеня, стаіць тая, што 4-га ліпеня ў Бешанковічах урачыста адзначылі 75-годдзе вызваленьня Беларусі. (!!!) Мусіць, пасьля гэтага сьвяткаваньня сканаў той небарака, хто вёў сайт парасейску. А калі разглядаць справу сур’ёзна, то атрымаецца, што нас, жыхароў раёна, які сёньня, 17-га ліпеня, сьвяткуе 95-ю гадавіну свайго ўтварэньня, нават некаму павіншаваць з боку раённага кіраўніцтва са старонак свайго сайту. Ці магчыма такое ў краіне, дзе сваіх грамадзян паважаюць і лічаць за людзей? Няўжо ў нас у раёне няма праблемаў, якія трэба тэрмінова вырашаць, і якія з дапамогай грамадскасьці і СМІ (а сайт райвыканкама, несумненна мусіць з’яўляцца адным з такіх рупараў) могуць быць вырашаныя? Скажам, тая ж праблема баршчэўніка. Сёньня практычна каля кожнай вёскі ў Бешанковіцкім раёне ёсць сціплыя куточкі, дзе буяе гэтае небяспечнае пустазельле.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2019-07
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2019 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org