- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23-га верасня адбудуцца чарговыя выбары ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У любой дэмакратычнай краіне выбары з’яўляюцца падзеяй велізарнай важнасці. Бо ад дэмакратычна праведзеных выбараў наўпрост залежыць, хто трапіць у орган, які ажыўляе палітычнае жыццё краіны. Які генеруюе новыя ідэі і ажыццяўляе іх урэчаісненне. То бок, залежаць усе перамены ў лепшы бок. Калі ж дэпутатамі ў Палату выбіраюцца ці прызначаюцца людзі інэртныя, абачлівыя ці баязлівыя, то гэта адбіваецца на жыцці ўсёй краіны крайне негатыўна. Беларуская выбарчая сістэма пабудавана так, што яна поўнасцю выключае перамогу на выбарах людзей, чые погляды не супадаюць з поглядамі галоўнага чыноўніка. І, наадварот, зялёнае святло ўключана тым дэпутатам, хто сваёй “працай” засведчыў лаяльнасць да існай улады і поўную адсутнасць сваёй думкі. Гэта выбарчая сістэма адпрацоўвалася гадамі і паказала сваю абсалютную дзеяздольнасць, калі справа датычылася “не пушчаць” да вярхоўнай улады непажаданых персон.