- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя амаль неверагодная, але: Фрыдрых Энгельс даслаў мне электронны ліст, дзе распавядае, што ён (дакладней, ягоны бессмяротны дух) наведаў нашыя Бешанковічы, менавіта вуліцу з назвай «вуліца Ф.Энгельса». Прыводжу дакладны змест ліста ў перакладзе на беларускую мову. Прывітанне, Георгі! Мы з табою ніколі не сустракаліся, але з тваёй ласкі хачу скарыстацца тваёй дапамогай. Справа ў тым, што ты адзіны жыхар Бешанковічаў, які амаль цэлы год пражыў у Нямеччыне, ведаеш яе не па чутках і валодаеш нямецкай мовай. А таму, думаю, зможаш давесці мае думкі да людзей, якія сёння ажыццяўляюць уладу ў Бешанковічах. Мой бессмяротны дух займаецца апошнім часам тым, што наведвае месцы, якія звязаныя з маім імем. А ў Бешанковічах, якія ён нядаўна наведаў, ёсць вуліца, якая носіць маё імя. Я не мог сабе ўявіць нават у самым кашмарным сне, што вуліца тая знаходзіцца ў такім занядбаным выглядзе! Зірні на фотаздымкі, на якіх гэтая вуліца. Гэта што, спецыяльна з майго імені здзекуюцца??? Няўжо не сорамна: я ж усё-такі філосаф і гісторык з сусветным імем, адзін з заснавальнікаў марксізму. Па гэтаму вучэнню ваша краіна амаль дайшла да шчаслівага жыцця. І не мая віна, што яна так і не прыйшла да яго. Мусіць, былі на тое аб’ектыўныя прычыны.