be
pdf

Крывінка 10 (254) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць адбыцца 9-га жніўня, пакрысе пераўтвараюцца ў чыстую фармальнасць. Аб тым сведчаць усе дзеянні ўладаў, якія накіраваныя на захаванне існуючай улады і "гаранта стабільнасці" А.Лукашэнкі. Замест таго, каб правесці тыя выбары дэмакратычна, з захаваннем роўных умоваў для ўсіх удзельнікаў, улады скрозь ужываюць сілавыя метады. Супраць кандыдатаў у прэзідэнты былі сфабрыкаваныя справы, якія, відавочна, шытыя белымі ніткамі. Але тое не перашкодзіла Лукашэнку кінуць іх у турму. Пагадзіцеся, што ўмовы для тых кандыдатаў у прэзідэнты, якія сядзяць у турме не такія спрыяльныя, як у Лукашэнкі. Сілы міліцыі і АМОНу кінутыя ў Беларусі не дзеля захавання правапарадку, а дзеля ціску на грамадства, якое падтрымлівае іншых кандыдатаў. Напоўніцу працуе судовы канвеер. Кожны, хто нейкім чынам выказвае пратэст, атрымоўвае або штраф або турму. Усе без выключэння выбарчыя камісіі ў Беларусі цалкам сфармаваны з людзей, якія падтрымліваюць Лукашэнку. Пра тое сведчаць іхнія працоўныя месцы або назва арганізацыі, якая вылучыла члена камісіі. Што застаецца рабіць нам, простым грамадзянам, хто хоча пераменаў? Па-першае, мы не павінны ісці на выбары датэрмінова. А пра ўсе выпадкі загона на датэрміновае галасаванне паведамляйце на тэлефон рэдактара "Крывінкі", які ёсць у кожным нумары газеты.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2020-06
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2020 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org