be
pdf

Крывінка 10 (236) 2019

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Напрыканцы чэрвеня педагогі бешанковіцкай гімназіі-інтэрната зьбіралі свае пакункі, каб назаўсёды развітацца з ейнымі сьценамі. Частку з іх прыме СШ № 1 і СШ № 2, многія настаўнікі яшчэ не працаўладкаваныя. Нагадаем, што лёс гімназіі вырашыўся яшчэ год таму. Тады ёй далі адтэрміноўку і магчымасць прапісацца ў СШ № 2. Зараз, відаць, і прапіску тую палічылі непатрэбнай. Наш сайт раней пісаў: «30-га сакавіка 2018 года ў гімназіі адбыўся бацькоўскі сход, які праводзіла начальніца раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Салоха і на якім яна агучыла вердыкт: „Бешанковіцкай гімназіі быць!“ Але пры тым разглядаецца адзіна магчымы варыянт: у будучым ў Бешанковічах застанецца толькі дзве ўстановы адукацыі: СШ № 1 і гімназія. Але сама гімназія „пераедзе“ ў будынак СШ № 2. Аргументацыя пераезду наступная: адсюль вучням вельмі блізка да бібліятэкі, музычнай школы і спортшколы. А матэрыяльную базу СШ №2 будуць падцягваць да ўзроўню гімназіі.» Пры ўсёй аргументацыі не на карысць гімназіі, перад тым як яе зачыніць трэба было зразумець адно: закрыцьцё гімназіі — гэта вырак (прыгавор) усёй сістэме раённай адукацыі. Зачыніць яе — гэта не тое ж, што зачыніць школу ў нейкім Рубяжы ці Паўазер’і. Хаця і закрыццё сельскай школы адразу ставіць пад пагрозу вымірання ўвесь рэгіён, які абслугоўвала школа.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2019-07
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2019 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org