- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шлюз на Крывінцы ў Старых Ранчыцах – традыцыйнае месца купання вяскоўцаў. А ў апошнія гады сюды ўсё часцей завітваюць і бешанкоўцы. Дзякуй уладзе, якая штовясну закрывае шлюзавы затвор і стварае невялічкі вадаём. А больш дзякаваць яе няма за што. Акрамя чыстай вады для нармальнага адпачынку тут няма аніякіх умоваў. Ні прыбіральняў, ні кантэйнераў для смецця, ні лавак, ні альтанак. Скрозь буяе някошаная трава. Але людзі сюды ідуць і едуць кожны дзень. Гадоў пяць таму тут спрабавалі паставіць прыбіральню і лаўкі. А потым чыноўнікі зразумелі, што ад тых лішніх для іх турботаў можна пазбавіцца, спаслаўшыся на інструкцыю і прызнаўшы месца адпачынку небяспечным.