- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра тое, што ў Бешанковічах пабудуюць басейн, упершыню абвесціў старшыня райвыканкама Л.Пянькоўскі яшчэ ў верасні 2011-га года пры адкрыцці абноўленага раённага Дома культуры. Тады ж гэту інфармацыю падхапіла і дзяржпрэса. Да прыкладу, газета “Віцебскі рабочы” тады ж напісала: “Новы аб’ект будзе садзейнічаць умацаванню здароўя жыхароў раёна, а таксама дазволіць ім з карысцю праводзіць свой вольны час. Вельмі хутка басейн запраектуюць, і ўжо ў 2012-м за справу возьмуцца будаўнікі, паведаміў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксей Мацюшка, які выступаў перад жыхарамі райцэнтра. З яго словаў, фінансаванне работ будзе ажыццяўляцца з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Увесці аб’ект у эксплуатацыю плануецца ў 2013-м годзе.