- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ідалапакланенне. Інакш не растлумачыць тое, што ў Беларусі існуюць Прэзідэнцкія ёлкі, стыпендыі, спаборніцтвы, кубкі і нават каманды. Ён што, на свае кроўныя ўпрыгожвае тыя ёлкі, са сваёй кішэні выплочвае стыпендыі, купляе амуніцыю для хакейных каманд і кубкі? Не, гэта робіцца на грошы падаткаплацельніка, то бок на нашы грошы. Тады навошта хлусіць, попрасту крывіць душой, надаючы елкам і іншаму гучныя тытулы? Пэўна, хочацца быць шчодрым, вялікадушным, хаця тых якасцей у “ёлачніка” няма і ў паміне. Бо каб яны былі, можна было б сілаю сваёй Прэзідэнцкай улады забараніць стварэнне таго культа. Але хто і за што цябе пахваліць? Што добрага можна ўспомніць нам за апошнія 15 гадоў? Сістэматычнае знішчэнне беларускасці? Ганебны рэферэндум, дзе народ сам выракаецца сваёй мовы? Ці, можа, чарговы рэферэндум, дзе Прэзідэнт атрымоўвае пажыццёвае кіраванне? Пастаянны уціск апанентаў Прэзідэнта і знікненне самых вядомых з іх? Адмову ў рэгістрацыі палітычных партый і аб’яднанняў? Пераслед за ўдзел у дэманстрацыях? Хіба што, шчыры народны дзякуй за нізкія цэны на гарэлку.