be
pdf

Крывінка 1 (265) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У перадапошні дзень старога года ў Бешанковічах на сесіі Бешанковіцкага раённага Савета выбралі дэлегатаў на Ўсебеларускі народны сход. Гэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў і старшыня Астровенскага сельскага Савета Андрэй Ганковіч. На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, «тое, як адбываецца падбор „дэлегатаў“ на Ўсебеларускі народны сход, без усялякага ўдзелу грамадзтва, паказвае, што ўлады не гатовыя нават на імітацыю дыялёгу.» І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Першая заўвага наконт органа, які выбіраў тых дэлегатаў у Бешанковіцкім раёне. Мы памятаем, як праходзілі апошнія амаль цалкам безальтэрнатыўныя «выбары» у раённы Савет з масавым датэрміновым галасаваннем і фальсіфікацыямі. Яны не нашмат адрозніваліся ад «выбараў» 9-га жніўня 2020 года. А таму назваць гэты орган — раённы Савет — легітымным можна толькі з вельмі вялікай нацяжкай. Для прадстаўлення інтарэсаў бешанковіцкага люду на народны форум выбралі двух чыноўнікаў. Само слова «чыноўнік» сёння — сінонім бюракратыі і беззаконня, і аніяк не спалучаецца з прыметнікам «народны». Магчыма, мы дажывём да тых часоў, калі словазлучэнне «народны чыноўнік» не будзе рэзаць вуха. Але пакуль што гэта нонсэнс. Бо страшна далёка гэта катэгорыя ад народа. Інтарэсы народа і інтарэсы чыноўнікаў у сённяшнім грамадстве ляжаць яўна на супрацьлеглых палюсах. Няўжо ў раёне бракуе перадавых даярак ці механізатараў? Або такая ўстаноўка не спушчана?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2021-01
  • Copyright: © 2021 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org