- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Той, хто апошнім часам хоць калі-нікалі заходзіў на сайт бешанковіцкай раённай газеты «Зара» або разгортваў папяровае выданьне гэтай газеты, пацвердзіць мае словы: як сайт, так і газета, заснавальнікам якой з’яўляецца бешанковіцкі райвыканкам, сталі цалкам рускамоўнымі. Нагадаем, што ў былыя, не такія ўжо і далёкія часы, наша "Зара" была цалкам беларускамоўнай. І яна добра чыталася і мела падпісчыкаў у разы больш, чым мае сёньня. Сёньняшняе рускамоўе – ганебны стан для газеты, якая з'яўляецца рупарам раённай улады ў краіне, імя якой Беларусь. Гэта прамое парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, чые артыкулы адназначна выказваюцца пра роўнасьць дзьвух моваў. Гэта плявок у душу тых грамадзян раёна, хто дзесяцігодзьдзямі працаваў ці працуе на карысьць раёна, але цяпер не мае аніякой мажлівасьці прачытаць карысную для сябе інфармацыю на зразумелай мове. Гэта прамая падрыхтоўка да здачы краіны у тыя рукі, чыёй мовай карыстаюцца карэспандэнты гэтага выданьня. Калі гэта пазіцыя ўлады, то навошта нам такая ўлада, якая парушае нават Асноўны Закон краіны? Калі ж гэта пазіцыя асобных чыноўнікаў, то хацелася б пачуць іх тлумачэньні: хто і калі дазволіў ім у краіне Беларусь прыцясьняць правы беларускамоўных грамадзянаў?