- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сярэдзіне чэрвеня н а й в ы ш э й ш ы кіраўнік Беларусі правеў пяцігадзінную прэс-канферэнцыю з “чэснымі” беларускімі журналістамі. То бок з тымі, каму ён сам даплочвае грошы з дзяржбюджэту. З ягонай працяглай прамовы мы са здзіўленнем даведаліся, што крызісу ў Беларусі няма. А ў тым абвале рубля і цэнаў, які адбыўся ў красавіку-траўні, вінаваты… самі беларусы. Бо яны не паслухаліся “бацьку” і кінуліся здымаць з рахункаў свае зберажэнні і скупліваць тавары. Кіраўнік доўга і эмацыйна распавядаў, як ён у адзіночку ўздымаў краіну ўсе свае чатыры доўгія прэзідэнцкія тэрміны, як адбудоўваў калгасы. Як адзін ішоў супраць думкі ўсіх спецыялістаў, але менавіта ягонае меркаванне аказалася правільным. І як вынік, сёння мы маем што есці, а інакш бы папаўзлі на каленях прасіць прадукты, як тое сёння робіць Україна.