- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Менск у ачапленні міліцыі з аўтазакамі. Прэвентыўныя затрыманні на падыходзе да плошчы імя Якуба Коласа. Ачэплены сквер Янкі Купалы.” Гэта не рэпартаж з горада, дзе ўведзена надзвычайнае становішча. Гэта сённяшнія будні нашай сталіцы. Гэта – рэпартаж Белсата пра падзеі 25-га сакавіка 2011-га года ў Менску. Антынародная ўлада, за якую галасавала хіба што каля палавіны беларусаў, не дае адзначыць чарговыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Якую ж небяспеку бачыць спадар Лукашэнка ў тым, што некалькі тысяч людзей пакладуць кветкі да помнікаў беларускім песнярам у цэнтры сталіцы? А вось якую: няхай ведаюць, хто ў хаце гаспадар. А раптам тут збярэцца больш людзей і яны змогуць прадпрыняць нешта небяспеснае для ягонай асабістай улады? Ён цудоўна разумее, што страціць сваю ўладу толькі тады, калі беларусы стануць народам. Калі яны, адкінуўшы страх, здолеюць сказаць уголас праўду, якая пакуль што гаворыцца на кухнях ці ў курылках. І любое святкаванне любой даты, звязанай з усведамленнем нашай годнасці, з’яўляецца яшчэ адным цвікам у труну таталітарызма.