- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод пераліку святаў гэтае павінна святкавацца ў Беларусі са слязьмі на вачах. Або ніяк не святкавацца. Калі меркаваць па зменах, якія адбыліся ў гэты дзень на БТ і АНТ, то апошняе падышло са 100 % дакладнасцю. Як і раней, усе перадачы ў гэты дзень вяліся на мове краіны-суседкі. Як і раней, усе чыноўнікі, не выключаючы галоўнага, у гэты дзень не рабілі аніякіх намаганняў, каб паказаць сваю занепакоенасць моўнай сітуацыяй у Беларусі. А вось на месцах падшавяліліся. У некалькіх сельскіх бібліятэках і бешанковіцкай раённай зрабілі выставы. То бок, падабралі кніжкі, якія расказваюць, што, аказваецца, ёсць такая мова. Праўда, з кожным годам, дзякуючы старанням усенародналюбімага, на ёй гаворыць усё менш і менш людзей. Сапраўды, апошні перапіс паказаў, што колькасць беларусаў, якія адмаўляюцца гаварыць на сваёй мове няўхільна расце на карысць мовы суседняе краіны. Павялічваецца штогод прыкладна на 1 %. За пятнаццаць гадоў кіравання сп.Лукашэнкі – на 15% стала менш людзей, якія пачуваюць сябе беларусамі. Адны адышлі ў краі, адкуль няма звароту, іншыя толькі нарадзіліся і іх, згодна з “пажаданнем народа”, вучаць на мове краіны-суседкі.