- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прайшло два месяцы пасля таго, як у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19-га снежня ў Менску адбылося збіццё дэманстрантаў. За ім паследавалі шматлікія арышты кандыдатаў у прэзідэнты і кіраўнікоў іхніх штабоў, а таксама ўдзельнікаў акцый. Цягам двух месяцаў праводзіліся ператрусы і вобшукі на кватэрах падазраваных, у офісах арганізацый і рэдакцыях недзержаўных газет. Удзельнікі законных прэзідэнцкіх выбараў былі абвінавачаны ні менш ні больш у дзяржаўным перавароце. Пра тое, што збіццё кандыдатаў у прэзідэнты пачалося задоўга да сканчэння падвядзення вынікаў “выбараў”, – маўчок. На сённяшні дзень за кратамі застаюцца асобы, самыя небяспечныя для ўлады: Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў, Павал Севярынец, Алесь Міхалевіч, Анатоль Лябедзька і яшчэ дзесяткі тры грамадзянскіх актывістаў. Пад хатнім арыштам знаходзяцца Уладзімір Някляеў і Ірына Халіп (жонка Саннікава).