- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людка Сільнова нарадзілася ў горадзе Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Жыве ў Мінску. Працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Аўтарка кніг паэзіі "Ластаўка ляціць..."(1992), "Зеленавокія воі і іх прыгажуні" (2001), і эксперыментальных кніг "Рысасловы"(1994); "Агністыя дзьмухаўцы"(1997). Хобі маляванне, выраб кніг з тканіны і нетрадыцыйных матэрыялаў. Аўтарка персанальнай выстаўкі "Рыфмы колеру" (2001). Лаўрэатка прэміі Таварыства Вольных Літаратараў "Гліняны Вялес".