- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улады давялі Беларусь да жабрацтва. За апошні год кожнага з нас абрабавалі ў тры разы. Рубель абясцэніўся. Кошты пастаянна растуць. Па БТ – хлусня. Тыя, хто пратэставаў – у турмах. Замест выбараў – падман. Лукашэнка з усімі пасварыўся. Яму засталося толькі прадаваць Крамлю нашу Беларусь па кавалках: «Белтрансгаз», НПЗ, МАЗ… На гэтыя грошы жыруюць тыя, хто пры ўладзе, а простыя беларускія сем’і бяднеюць з кожным месяцам.