- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікола Кандратаў нарадзіўся ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне ў 1957 годзе. У 1978-м атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага. Па спецыяльнасці – матэматык. Пасля службы ў войску з 1981 года жыве і працуе праграмістам у Менску. У 2005-м скончыў Беларускі калегіюм, аддзяленне філасофіі і літаратуры. Аўтар дзвюх паэтычных кніг «Вера Рудакова» (2002) і «Вершы і зоркі» (2008). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга “Кроплі дажджу” ёсць у пэўнай ступені працягам сумналірычнага пераасэнсавання свету аўтарам, пачатага ў папярэдняй кнізе “Вершы і зоркі”. Але ён верыць у тое, што кожная кропля можа бліснуць сонечным промнем.