- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інгеборг Бахман (1926 – 1973) – аўстрыйская пісьменьніца, адна з самых загадкавых і чароўных жанчын стагодзьдзя. Вывучала філасофію Хайдэгера, захаплялася Вітгенштайнам. Разрыў яе рамана з швейцарскім пісьменьнікам Максам Фрышам справакаваў у яе моцны псіхалагічны зрыў. Трагічна загінула падчас пажару ў сваёй рымскай кватэры. Аўтар рамана “Маліна” (1971), зборніка павяданьняў “Сінхронна” (1972), але найбольшую вядомасьць набыла за паэтычныя зборнікі “Адтэрмінаваны час” (1953), “Заклік да Вялікай Мядзьведзіцы” (1956) і радыёп’есы “Цыкады” (1955) і асабліва “Добры Бог з Манхэтэна” (1958). Пасьля сьмерці выйшлі няскончаныя раманы “Кніга Франца” і “Рэквіем па Фані Гольдман”. Апавяданьне “Крок да Гаморы” са зборніка “Трыццацты год” (1961).