- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзесятая брашура з серыі “Праз адукацыю - да грамадзянскай супольнасці” прадаўжае тэму, распачатую ў папярэднім выпуску. Краязнаўства ўгрунтавана перадусім на любові да сваёй Бацькаўшчыны праз замілаванасць сваёй малой радзімай, цікавасці да людскіх лёсаў і гістарычнага шляху розных народаў, яно запраўды прыналежыць да той сферы чалавечай дзейнасці, якая абдымае даволі шырокі прасцяг. Цяжка нават вызначыць чым краязнаўства ёсць найперш -асабістым захапленнем асобных людзей, чыннікам, які знізу фармуе мясцовую салідарную супольнасць, сур’ёзнай навуковай дысцыплінай ці асаблівым спосабам мыслення, пазнавання сябе і свету. Не падлягае сумневу, аднак, што краязнаўства - гэта дзейсны сродак гуманітарнага адукавання насельніцтва, уплыву на грамадска-сацыяльныя працэсы. А пры ўсталяванні рэальна дзейснага мясцовага самакіравання - шлях да развіцця турыстычнай інфраструктуры, культурніцкіх і забаўляльных асяродкаў, стварэння для насельнікаў канкрэтнай мясцовасці новых працоўных месцаў і мажлівасцяў заробку. (Прадмова, фрагмэнт)