Красавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі” (PDF)
2025-04-23 16:44
Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім у традыцыйных рубрыках чытачы знойдуць успаміны пра сяброўства Барадуліна і Калесніка, прозу Міхася Зізюка, вершы ад Ірыны Хадарэнкі, Уладзіміра Васька, Вольгі Грыдзюшкі, а таксама крытыку ажно на тры кніжныя навінкі ды многае іншае.
ЗМЕСТ
ЗГАДКІ: два эсэ
Кастуся ЦВІРКІ пра пісьменнікаў
Васіля ВІТКУ (1911—1996) і
Масея СЯДНЁВА (1913—2001) з цыкла «Човен майго часу»
ПАМЯЦЬ: артыкул
Марыі НОВІК «Няхай паэзія множыць скарбніцу духу» пра творчае сяброўства
Рыгора БАРАДУЛІНА і
Уладзіміра КАЛЕСНІКА ПРОЗА: апавяданне «Прэзентацыя» Міхася ЗІЗЮКА
НАРЫС: артыкул Анатоля СІДАРЭВІЧА «Небяспечныя сувязі» — пра Алену ВАСІЛЕВІЧ і АСТРОЎСКІХ
КРЫТЫКА: развагі пра кнігі «Не спяшайся ў вырай»
Міхася ЗІЗЮКА, «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» Вольгі ГАПЕЕВАЙ і «Крывавыя санеты» Паўла Орсага ГВЕЗДАСЛАВА ў перакладзе
Міхася СКОБЛЫ ГІСТОРЫІ: артыкул Платона БЯСЕДЗІНА «Вайна з несвабодай: Карэл ЧАПЕК»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
СПАМПАВАЦЬ НОВЫ НУМАР litbel 4-2025