en

Корнеў Алесь

Корнеў Алесь

Корнеў Алесь Касьянавіч нарадзіўся 30.11.1935г. у г. Магілёў. У 1955г. скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна. У 1960 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў доктарам у гарадах Мазыр і Баранавічы.

Вершы Алеся Корнева друкаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца” за 1997, 2000, 2006 гады. Аўтар кніг паэзіі: “Услед за ластаўкай” (2001г.), “Грае раніца зару" (2002г.), “Нязгаслыя яскі” (2003г.), “Крыжы зямелькі нашае” (2004г.), “Праз міфы і казкі" (2004г.), “Вішнёвы прысмак" (2004г.), “Жаночыя напевы” (2004г.), "Адгалоскі" (2005г.), "На пэндзліку Марка Шагала" (2005г.).

Захапляецца таксама маляваннем, разбярствам па дрэве, лясной скульптурай.

www.tvory.byhost.org

Корнеў Алесь :: Publications

pdf

Мядовы полюс

вершы і паэма
Корнеў Алесь

У кнізе Алеся Корнева “Мядовы полюс” – новыя вершы аб каханні, прыродзе, філасофскія разважанні, жыццёвыя замалёўкі, жарты, паэма і пераклады....… More

pdf

Як песня, год мінае

сентыментальная паэма
Корнеў Алесь

У паэме “Як песня, год мінае” паэт Алесь Корнеў паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды і жыццё лірычнага героя на працягу народнага каляндарнага года, яго адносіны да наваколля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна....… More

pdf

Крыжы зямелькі нашае


Корнеў Алесь

Па сцежках стоптанай краіны. У XVI ст. Баранавіцкая зямля нарадзіла знанага паэта Андрэя Рымшы, які стаў стваральнікам айчыннай панегірычнай паэзіі. Ён праславіў сябе яшчэ і тым, што напісаў слынную "Храналёгію", дзе ў вершавальнай форме паказаў усю біблейскую гісторыю, якую з захапленнем чыталі тагачасныя...… More

pdf

Вішнёвы прысмак

Вершы
Корнеў Алесь

Лірычнага героя аўтара захапляюнь як грамадскія матывы сучаснасні, так і паэзія кахання з усімі яго адненнямі: шчаснем, расчараваннем, крыўдай, паразуменнем і дараваннем. Прысмак спелай вішні адчуваенна на кожнай старонны....… More

pdf

Жаночыя напевы

паэма
Корнеў Алесь

Нягледзячы на ўварванне ў наш побыт электронных забаў, новых мод у адзенні і адпачынку, захоўваюцца цесныя ўзаемаадносіны пры сяброўстве і суседстве, узнікае ўзаемная прыхільнасць, закаханасць і су'рёзнае каханне. Хоць часам расчароўваюць узніклая халоднасць, абыякавасць, карыслівасць і наспелыя драматычныя...… More

Услед за ластаўкай

Вершы
Корнеў Алесь

Алесь Корнеў нарадзіўся ў 1935 годзе ў г. Магіпёве. Па заканчэнні Мінскагз Дзяржаўнага медінстытута працаваў у Мазырскім раёне і ў г. Баранавічы. Адхланне для душы знаходзіць у маляванні, разбярстве па дрэве і ў пясной скульптуры. Апе найбольш у паэзіі, вынікам захаплення якою стала гэта кніга....… More

pdf

Жырандоля № 3, 2010

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска....… More

pdf

Жырандоля № 2, 2009

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна...… More

pdf

Святліца 2006

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца...… More

pdf

Святліца 2000

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org