en

Корбут Віктар

Корбут Віктар

Віктар Корбут - журналіст, гісторык, экскурсавод. Нарадзіўся 21 верасня 1981 г. у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры (музеязнаўства)» (2003). Выступае ў друку з 1998 г. з матэрыяламі, прысвечанымі гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы. Аўтар кніг «Минск. Лучший вид на этот город» (2013), «Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках» (2016), «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917» (2016), «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918–2018» (2017) (сааўтар апошніх дзвюх Дзмітрый Ласько), камплектаў паштовак «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі» (2015), «Мінск. Минск. Minsk» (2017), «Беларусь. Беларусь. Belarus» (2017) (сааўтар апошніх двух Д. Ласько). Адзначаны дыпломам Польскага інстытута ў Мінску за добрасумленнасць і ўніверсальную велічыню публіцыстыкі ў галіне культуры (2004). Пераможца IX Рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Пазнай Беларусь» (2011), VІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі» (2012). Лаўрэат прэмій Беларускага саюза журналістаў за найлепшую журналісцкую работу ў інфармацыйным і аналітычным (2013) і мастацка-публіцыстычным жанрах (2015). Лаўрэат (разам з Д. Ласько) Прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917» (2017). Кнігі «Мінск. Спадчына старога горада. 1067-1917» і «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918-2018» узнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі «Фотапогляд» (фотаальбомы, фотакнігі) у Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» (2018). Дактарант Варшаўскага ўніверсітэта (з 2016): даследуе фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці па матэрыялах віленскага беларускамоўнага друку 1906-1918 гг. Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Корбут Віктар :: Publications

Przegląd Środkowo-Wschodni 4/2019


„Przegląd Środkowo-Wschodni” jest wydawany przez Katedrę Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Wydziału Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego. Periodyk powstał w odpowiedzi na postulaty przedstawicieli polskich i zagranicznych ośrodków naukowych, w których programach badawczych...… More

pdf

Маладосць 2 (735) 2015

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Маладосць» стаў госцем творчай сустрэчы ў мінскай бібліятэцы №19. Рэдакцыйны калектыў часопіса намагаўся ўразіть і зацікавіць аўдыторыю – вучняў будаўнічага ліцэя – паэтычнымі творамі і урыўкамі з кніг серыі «Бібліятэка часопіса «Маладосць». Музычным падарункам для вучняў стала выступленне хрысціянскага...… More

pdf

ARCHE 01-02(41,42)2006

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары: крытычны артыкул Андрэя Казакевіча "«Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасьці", дасьледаваньне Ёжэфа Бёрача і Магуа Саркар "Што такое Эўрапейскі Зьвяз?", агляд крыніцаў Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)", п'еса "Каханак" нобэлеўскага ляўрэта Гаралда...… More

pdf

Калосьсе 10/2006


Алесь Аркуш. Легенды, міты і лёсы * Алесь Асташонак. Пасьведчаньне таленту * Вера Лойка. Дзе можна перабыць ноч? * Леанід ГАЛУБОВІЧ. «Як шаравая маланка...» * Уладзімір Сцяпан. Сустрэчы * Віктар Корбут. Бліжэй да цела * Наталля Лысова. Паэт і Бог * Валянціна Аксак. Тры сустрэчы зь Міколам Купрэевым *...… More

pdf

Дзеяслоў 15

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай...… More

pdf

ARCHE 02(36)2005

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка...… More

pdf

Спадчына 2-3/2003


Паважаныя чытачы! Пераадольваючы зразумелыя цяжкасці, звязаныя з унікальнасцю беларускай сітуацыі, дзе вядучае выданне, прысвечанае гісторыі культуры, не толькі акуратна выплочвае ўсе падаткі як звычайны ўдзельнік эканамічнай дзейнасці, але і не падтрымліваецца дзяржавай, мы чарговы раз прыходзім да...… More

pdf

ARCHE 01(30)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org