- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзевяць цыклаў (ці «гранаў», як у аўтара) раскрываюць розныя праявы ўнутранай біяграфіі Сяргея Украінкі, але пытанні і тэмы «рубам» не ставяцца – аўтар называе іх, у поўнай адпаведнасці з сімвалісцкай спадчынай, крыху няпэўна, туманна: «Замова», «Тэарэма», «Род», «Повязь», «Дзівасіл», «Сон», «Пачуццё», «Ухмылка», «Начаткі». Разам з тым, пэўную логіку ў менавіта такім структураванні можна адчуць. Чытаючы той ці іншы цыкл, мэтазгоднасць уключэння верша ў яго разумеецца, але не так пляската, як гэта маглі б падаць школьныя падручнікі: вершы пра мову, грамадзянская лірыка, гістарычная тэма і г.д. Класіфікацыя тут калі і верагодная, то гэткая ж туманна-сімвалічная, як і сама структура кнігі Украінкі.