be
pdf

Кніганоша 6

інфармацыйны бюлетэнь

Літаратурны дэсант на падляшша. На Беласточчыне прайшоў 14 літаратурны семінар «Бязмежжа», у якім узялі ўдзел беларускія пісьменнікі, перакладчыкі, журналісты, выдаўцы, даследчыкі з Польшчы і Беларусі. Падчас сёлетняга «Бязмежжа» былі прэзентаваныя новыя выданні як з Беларусі так і з Падляшша, між іншым кнігі Міхася Андрасюка, адна выда дзеная ў Польшчы папольску, другая, выдадзеная ў Беларусі пабеларуску, а таксама найноўшая кніга Ганны КандрацюкСвярубскай «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.». Па словах арганізатара – рэдактара тыднёвіка «Ніва» Яўгена Вапы, праграма сёлетняга мерапрыемства выканана поўнасцю, і ўжо ёсць планы на будучыню: – Здзейсніліся ўсё планы, звязаныя з выдавецкай дзейнасцю, і гэта самае галоўнае, усё, што запланавалі ў гэтым годзе прайшло выдатна, і я з гэтага проста цешуся. У наступным годзе хочацца яшчэ дзветры такія кніжкі паказаць, найперш паэткі Міры Лукшы. Хацелася б, і каб у наступных нумарах часопіса «Дзеяслоў» беластоцкія пісьменнікі былі больш частымі гасцямі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-11
  • Рэдактар: Сачанка А.
  • Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
  • Copyright: © 2010 by Кніганоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org