be
pdf

Кніганоша 5

інфармацыйны бюлетэнь

Міхась Скобла: «Люблю чытаць паэзію...» – Паважаны спадар Міхась, да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш у выдавецтве «Лімарыус» выйшаў двухтомавік нашай славутай паэткі, укладальнікам якога былі Вы. Чым адметная для Вас асабіста была праца над гэтым зборам? – Адметная найперш новымі знаходкамі. Да 100годдзя Ларысы Ге ніюш мною быў фактычна падрыхтаваны трохтомавік паэткі і асобна – зборнік успамінаў. На жаль, на складаным шляху да варштата Скарыны ўжо набраныя тэксты давялося размяркоўваць у двухтомавік і біяграфічны альманах «Асоба і час». І гэта мне далося няпроста. Як ні размяркоўваў, а ўсё роўна засталося твораў на яшчэ адзін том. Але і ў выдадзеных кнігах шмат што апублікавана ўпершыню – 74 вершы, каля 300 лістоў, апавяданні, абразкі… Па натуры я – не архіўны крот, і сядзець з ранку да вечара ў архіве не магу. Ды і часу да юбілею заставалася мала. Таму працаваць даводзілася хутка. Мілыя спадарыні з аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Акадэмічнай бібліятэкі, мабыць, на мяне трохі сердавалі, калі я за некалькі гадзінаў паспяваў замовіць з паўсотні тэчак. А ім жа пасля трэба праверыць кожны аркуш… Дзякуй ім за спрыянне і цярплівасць! Каб паспець з наборам геніюшаўскага эпісталярыю, набіралі з жонкай па начах – у чатыры рукі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-10
  • Рэдактар: Сачанка А.
  • Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
  • Copyright: © 2010 by Кніганоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org